30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
Наш расказ пра 30-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святынь”. Кожны год яна выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Непагасная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў гарадах і весках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў, у святых куточках Айчыны.Пачатак “Дарогі да святынь” быў пакладзены ў 1994 годзе, калі ў Полацку Благадатны Агонь асвяц...